Дортмундская "Барусія" выйшла ў фінал Лігі чэмпіёнаў (відэа)

Нагадаем, у першым матчы "Барусія" разграміла каманду Жазэ Маўрынью (на здымку) — 4:1, прычым усе чатыры галы забіў Роберт Левандоўскі.



Мала хто верыў, што "Рэал" здолее адыграцца. Нягледзячы на ўсе намаганні, мадрыдцы забілі толькі два галы (Бензема, 82-я хвіліна, Рамас, 88-я), перамога — 2:0. Каманда Юргена Клопа — у фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў!

У сераду пройдзе паўфінал "Барселона""Баварыя". У першым матчы нямецкі клуб святкаваў перамогу з лікам 4:0.

 

Фота — AFP