Сёння гуляюць брэсцкае "Дынама" і БАТЭ

Сёння гуляюць брэсцкае "Дынама" і БАТЭ

20 траўня гуляюць брэсцкае "Дынама" і БАТЭ. Гэта будзе адзін з цэнтральных матчаў 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Ён пачнецца а 19-й гадзіне, жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5". БАТЭ — лідар чэмпіянату, а дынамаўцы-чэмпіёны краіны пакуль выступаюць не вельмі ўдала і займаюць толькі сёмае месца, адстаюць ад барысаўчан на 6 ачкоў.

Сённяшні матч — рэпетыцыя фіналу Кубка Беларусі, у якім 24 траўня ў Мінску сустрэнуцца гэтыя ж каманды.

Іншыя матчы тура пройдуць 21-23 траўня, за выключэннем перанесенага паядынку "Смалявічаў" і "Мінска". Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў напярэдадні заявіў, што ў "Мінску" "няпростая сітуацыя" — там футбалісты здавалі тэсты на каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі