Сёння Дар’я Домрачава паўдзельнічае ў індывідуальнай гонцы на 15 км

Сёння Дар’я Домрачава паўдзельнічае ў індывідуальнай гонцы на 15 км

29 лістапада славутая беларуская біятланістка Дар’я Домрачава паўдзельнічае ў індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў. Яна пройдзе на першым этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе ў Швецыі, пачатак у 19:15 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале “Беларусь 5”.

У гонцы паўдзельнічаюць пяць беларускіх біятланістак. Першай на трасу пойдзе Ірына Крыўко, у яе пяты нумар. Домрачава стартуе 23-й, Надзея Скардзіна — 55-й, Дар’я Юркевіч — 64-й (летась Юркевіч сенсацыйна ўзяла ў індывідуальнай гонцы ў Эстэрсундзе бронзу), Надзея Пісарава — 92-й.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі