Сёння беларускія біятланісты паўдзельнічаюць у індывідуальнай гонцы на 20 км

Сёння беларускія біятланісты паўдзельнічаюць у індывідуальнай гонцы на 20 км

У чацвер, 30 лістапада, на першым этапе кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе ў Швецыі беларускія біятланісты паўдзельнічаюць у індывідуальнай гонцы на 20 км. Нашу мужчынскую зборную прадставяць чатыры спартсмены — Сяргей Бачарнікаў (ён стартуе пад 21-м нумарам), Уладзімір Чапелін (32, летась ён узяў на гэтай дыстанцыі “бронзу”), Максім Верабей (51) і Раман Елятноў (104). Гонка пачнецца ў 19.15, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”.

У сераду жаночую індывідуальную гонку на 15 км выйграла беларуска Надзея Скардзіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі