Сёння адбылася вочная стаўка па справе Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава

Як паведаміў Дзяніс Лазар, гутарка са следчым і пацярпелымі цягнулася каля гадзіны. Сведчанні пацярпелых (Малышава і Савіцкага) разыходзяцца са сведчаннямі Дзяніса Лазара, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.


Па сведчанням Лазара, Малышаў адразу ўдарыў Дашкевіча ў жывот, а Зміцер нікога не біў. Паводле паказанняў Малышава, бойку з ім распачаў Дашкевіч. Па словах пацярпелых, Эдуард, намагаючыся патрапіць кулаком у твар Савіцкаму, ударыў яго ў плячо, затым Эдуард Лобаў нібыта нацягнуў шапку на галаву Савіцкага і ударыў яго фомкаю па галаве.

Дзяніса Лазара азнаёмілі з экспертызаю фомкі. На ёй знойдзена мноства замусоленых адбіткаў пальцаў. Па словах следчага, старэйшага лейтынанта Аляшкевіча, дакладная экспертыза можа цягнуцца паўтары гады.

"Я казаў, як усё было. Дашкевіч і Лобаў не могуць сведчыць інакш," — упэўнены Дзяніс Лазар. — Калі ўсё будзе добра, напрыканцы лютага Дашкевіча і Лобава адпусцяць з-пад варты."

Нагадаем, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў і Дзяніс Лазар былі затрыманыя напярэдадні выбараў 18 снежня 2010. Маладафронтаўцаў вінавацілі ў збіцці грамадзянаў. Дзяніса Лазара вызвалілі 28 снежня 2010 г. без прад'яўлення абвінавачвання. Дашкевіч і Лобаў на сённяшні дзень знаходзяцца пад вартаю ў якасці падазраваных за "хуліганства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі