Сёлета зарэгістравана больш за 900 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі

Больш за 900 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі зарэгістравана ў Беларусі за 10 месяцаў 2009 года. Пра гэта агенцтву "Интерфакс-Запад" паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. На 1 лістапада агулам налічвалася 10,5 тыс. выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Пераважная большасць пацыентаў — гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі