Сёлета ў ВНУ Беларусі прымуць каля 55 тысяч студэнтаў

Сёлета ў ВНУ Беларусі прымуць каля 55 тысяч студэнтаў

Сёлета ва ўстановы вышэйшай адукацыі плануецца прыняць 54,5 тысячы студэнтаў. Ва ўстановы прафтэхадукацыі мяркуецца прыняць каля 31 тысячы навучэнцаў. Такія лічбы назваў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, перадае БЕЛТА.

"Плануецца, што аб'ём падрыхтоўкі ва ўстановах вышэйшай адукацыі сёлета крыху скароціцца", — адзначыў чыноўнік. Ён дадаў, што за кошт бюджэту ў ВНУ прымуць 26,5 тысячы чалавек. 

Прымаць дакументы ад абітурыентаў сёлета будзе 51 вышэйшая навучальная ўстанова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі