Сёлета ў Беларусі зарэгістравана 5 выпадкаў малярыі

Сёлета ў Беларусі зарэгістравана пяць выпадкаў завозу малярыі. Іншых небяспечных інфекцыйных захворванняў адзначана не было.
Пра гэта паведаміла загадчыца аддзяленнем імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Шымановіч.

Паводле яе слоў, выпадкі завозу такіх небяспечных інфекцый, як чума, натуральная воспа, халера або жоўтая ліхаманка, на працягу многіх гадоў у Беларусі не фіксаваліся. Аднак час ад часу беларусы "прывозяць" малярыю. Летась было выяўлена два такія выпадкі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі