Сёлета ў Беларусі зафіксавалі болей за 10 нелегальных палётаў беспілотнікаў

Сёлета ў Беларусі зафіксавалі болей за 10 нелегальных палётаў беспілотнікаў

Сёлета ў Беларусі зафіксавалі болей за 10 несанкцыянаваных палётаў беспілотнікаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Генеральную пракуратуру. У ведамстве адзначаюць, што маштабы выкарыстання дронаў пашырыліся.

Па шэрагу фактаў асобы аператараў высветленыя і іх прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.

У Генпракуратуры таксама звяртаюць увагу на патэнцыйную пагрозу ад беспілотнікаў для бяспекі паветранай прасторы, асабоіва калі яны набліжаюцца да самалётаў. У Беларусі вызначаны пералік зонаў, дзе забароненыя палёты такіх апаратаў. Міністэрства транспарту і камунікацыяў распрацавала праект правілаў арганізацыі палётаў дронаў, але пакуль іх не зацвердзіла.

На час Еўрапейскіх гульняў у Мінску забараніла запускаць беспілотнікі ў месцах спартовых спаборніцтваў, фан-зонаў, а таксама над "Вёскай спартоўцаў".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі