Сёлета пракуратура выявіла 5000 "злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці"

Андрэй Швед / president.gov.by
Андрэй Швед / president.gov.by

Ад пачатку 2022 года ў Беларусі пачалі яшчэ каля 5000 крымінальных спраў на пвлітычных апанентаў улады, вінавацячы іх у "экстрэмізме". Такую лічбу назваў генпракурор Андрэй Швед у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.

"Толькі ў гэтым годзе за 11 месяцаў выяўлена больш за 5000 злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. 76% з іх — гэта тыя, якія ўчыненыя ў віртуальнай сеткцы інтэрнэт. Большасць гэтых злачынстваў звязаныя з падзеямі 2020 года і з наступным перыядам. Ільвіную долю складаюць злачынствы, звязаныя з абразамі прадстаўнікоў улады, паклёпам, дыскрэдытацыяй нашай рэспублікі, распальваннем варожасці", — кажа генпракурор.

Швед прыгразіў палітычным эмігрантам "спецыяльнай вытворчасцю", якая дазваляе судзіць іх завочна.

Таксама Швед паведаміў, што сёлета Расія прыняла рашэнне пра выдачу 25 беларусаў, абвінавачаных у злачынствах "экстрэмісцкай скіраванасці". У Беларусь перададзеныя ўжо 16 чалавек, астатніх плануюць выдаць бліжэйшым часам.

Акрамя таго, расійскія органы па просьбе беларускіх калег караюць і сваіх суграмадзян.

"Шэсць крымінальных спраў мы накіравалі ў Расію для прыцягнення грамадзян Расійскай Федэрацыі. Частка гэтых спраў ужо разгледжаная, у прыватнасці ў Казані асуджаны грамадзянін Расіі за тое, што абражаў службовую асобу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Ён панёс пакаранне ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам", — удакладніў Швед.

Праўда, з іншымі краінамі такога паразумення няма, прызнаў генпракурор.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі