Вы тут

Сын алігарха Чыжа стаў старшынёй назіральнага савета мінскага ФК "Дынама"

Старшынёй назіральнага савета футбольнага клуба "Дынама-Мінск" стаў Сяргей Чыж, піша спартыўны сайт tribuna.com. Гэта сын Юрыя Чыжа — уладальніка сталічнага клуба.

Дагэтуль Сяргей Чыж (на фота — злева) працаваў у сетцы гіпермаркетаў Prostore, якая таксама належыць яго бацьку. Раней менеджэр атрымоўваў адукацыю ва універсітэцкім коледжы Лондана і Оксфардскім універсітэце.

Тым часам Юрый Чыж па-ранейшаму знаходзіцца за кратамі. КДБ затрымала яго 11 сакавіка. Бізнэсоўца, якога называлі блізкім да кіраўніка Беларусі, вінавацяць у нявыплаце падаткаў і збораў у буйных памерах. На пачатку траўня старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што следства працягваецца і для вызвалення Чыжа пад падпіску аб нявыездзе няма важкіх падставаў.