Сяргей Жыгалка застаецца лідэрам юніёрскага Чэмпіяната свету па шахматах

На Чэмпіянаце свету па шахматах сярод юнакоў ва ўзросце да 20 гадоў, што праходзіць гэтымі днямі ў аргентынскім горадзе Мар-дэль-Плата, беларускі шахматыст Сяргей Жыгалка дзеліць 1 месца з французам Максімам Ваш’е-Лагравам. Пасля 9 тураў у Жыгалка і ў Ваш’е-Лаграва па 7,5 ачкоў. Француз дагнаў беларускага гросмайстра ў матчы восьмага тура, пасля таго, як Жыгалка згуляў унічыю з Эдуарда Этурызагай з Венесуэлы. У дзевятым туры абодва шахматысты згулялі вынікова.

У Ітурызагі зараз 7,0 ачкоў. 4 — 5 месцы дзеляць Максім Радштэйн з Ізраіля і Міхал Альшэўскі з Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі