Сяргей Сідорскі прапанаваў Беларусі падаць у суд на Рассельгаснагляд

Сяргей Сідорскі прапанаваў Беларусі падаць у суд на Рассельгаснагляд

Былы прэм'ер-міністр Беларусі, а цяпер чалец Калегіі па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Сяргей Сідорскі асудзіў дзеянні Рассельгаснагляду супраць беларускіх прадуктаў харчавання. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на прэс-службу ЕЭК.

ЕЭК прыняла асноўныя неабходныя дакументы па ветэрынарна-санітарным кантролі прадукцыі жывёльнага паходжання. У ЕЭК лічаць, што сістэмы ветэрынарна-санітарнага кантролю Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі эквівалентныя адзін аднаму.

Як паведамлялася раней, Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі ў Расію беларускай прадукцыі жывёльнага паходжання. На думку расійскіх спецыялістаў, беларуская прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС. У прыватнасці, кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт паставіў пад сумнеў якасць беларускай малочнай прадукцыі.

Каментуючы гэта, Сідорскі падкрэсліў, што парушэнні, не звязаныя з ветэрынарнымі рызыкамі, не павінна быць падставай для абмежавання паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў.

Паведамляецца, што ў снежні 2016 года ў Маскве прайшла працоўная сустрэча з удзелам супрацоўнікаў профільных дэпартаментаў ЕЭК наконт паставак беларускай прадукцыі на расійскі рынак. На ёй прадстаўнікі Рассельгаснагляду, Мінсельгаса Расіі, а таксама Мінсельгасхарча Беларусі дамовіліся ў трохдзённы тэрмін вырашыць сітуацыю з пастаўкамі. Выконваючы гэтыя дамоўленасці, беларускі бок падаў Рассельгаснагляду і ЕЭК неабходныя матэрыялы расследаванняў згаданых недахопаў, а таксама справаздачы аб прынятых мерах па іх ліквідацыі.

На думку Сідорскага, беларускія дакументы адказваюць на ўсе прэтэнзіі Рассельгаснагляду. "У сувязі з адсутнасцю ў ЕЭК механізмаў уплыву на нацыянальныя органы дзяржаўнай улады Рэспубліка Беларусь мае права звярнуцца ў Суд Еўразійскай эканамічнай саюза для канчатковага вырашэння гэтага пытання", — заявіў былы кіраўнік беларускага ўраду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі