Сяргей Міхалок упершыню расказаў пра новы альбом

14 верасня на сольным канцэрце ў Віцебску гурт "Ляпис Трубецкой" упершыню пакажа свой новы альбом "Манифест", які з'явіцца ў продажы толькі ў лістападзе. Для мінскіх прыхільнікаў арганізаваны адмысловы аўтобусны тур.

Лідэр калектыву Сяргей Міхалок упершыню пракаментаваў альбом, назваўшы яго вельмі хвосткім. Маўляў, у "Капітале" было шмат ласкавай музыкі, хоць там усё лічыцца прарыўным і альтэрнатыўным, нават "Андрюша" або "Агеньчыкі". Але гэта ласкавая музыка сама па сабе.

А у альбоме "Манифест" вельмі шмат неласкавых песень, заснаваных на магутнай рытм-секцыі. Меладычнасць прыбіралася адмыслова, дадаваліся гучныя і раздражняльныя акцэнты".

У сэнсавым плане "Манифест" стане адной з самых канцэптуальна-вытрыманых кружэлак. Але гэта не значыць, што новы альбом "Ляпісаў" цалкам пабудаваны на адной тэме.

Папулізм у палітыцы, кансумерызм як галоўная хвароба сучаснай цывілізацыі, пошукі чалавекам сваіх нацыянальных каранёў, адпаведнасць публічнага іміджу артыста яго сапраўднаму твару, ператварэнне рок-музыкі ў эмцівішную жуйку - гэта толькі некаторыя пытанні, якія хвалююць Міхалка сёння. І пра ўсё гэта ён выказаўся ў сваіх новых песнях - у традыцыйнай для цяперашніх "Ляпісаў" вострасатырычнай манеры.

Сяргей Міхалок неаднаразова называў "Капітал" першым альбомам гурта - у тым сэнсе, што яго выхад нарадзіў новых "Ляпісаў", якія здолелі прабіцца да новай для сябе альтэрнатыўнай аўдыторыі. Але "крызісу другога альбому" (якім адпаведна гэтай логіцы стане "Манифест") Міхалок не баіцца.

Лідэр калектыву лічыць, што "Манифест" - гэта такі юнацкі запал у спалучэнні з досведам і майстэрствам. Мне не 17 гадоў, каб рабіць шмат памылак. Я усё сяку, я жыву тут і цяпер, сэнс маіх духоўных пошукаў - жыць сённяшнім днём. Я не вельмі спадзяюся на дапамогу ўчорашніх перамог і не вельмі баюся заўтрашніх паразаў. У любым выпадку, самае цікавае ў другіх кружэлках - гэта тое, што яны атрымліваюцца не такімі, як усё чакаюць. Галоўнае, што мой альбом атрымаецца такім, якім яго чакаю я".

Нагадаем, што 14 верасня ў Летнім амфітэатры Віцебску адбудзецца вялікі сольны канцэрт гурта "Ляпис Трубецкой" з праграмай "Манифест". Пачатак у 18.00. Квіткі ад 20 да 50 тысяч у продажы ў Мінску і Віцебску.

Даведка і замова па тэл.: (17) 285 71 00, (29) 655 55 96, (33) 655 55 96.

Расклад цягнікоў да Віцебску з Мінска, Масквы, Піцера і зваротна на сайце www.lyapis.com

Аўтобусны тур на канцэрт з Мінска - http://linijazvuka.livejournal.com/3754.html

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі