Сяргей Мартынаў: Літоўцам не трэба баяцца беларускай АЭС

Літоўцам няма чаго непакоіцца наконт атамнай станцыі, пабудаваць якую плануе Беларусь. Пра гэта заявіў 14 лютага ў Вільні міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.  Паводле яго слоў, Беларусь будзе выконваць абавязацельствы адносна бяспекі, а праект павінен стаць аб'ектам не дыскусій, а кансультацый.

Мартынаў паведаміў, што падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве АЭС Беларусь плануе правесці разам з міжнароднымі арганізацыямі, уключаючы МАГАТЭ. Акрамя таго, Мінск мае намер выконваць абавязацельствы, якія тычацца радыяцыі.

Міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас зазначыў, што кожная краіна рашэнне аб будаўніцтве АЭС прымае самастойна. "Мы як суседзі зацікаўлены ў тым, каб з намі ўзгадняліся даследаванні аб уплыве на навакольнае асяроддзе і станцыя адпавядала найвышэйшым стандартам бяспекі", - заявіў дыпламат.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі