Сяргей Далідовіч паказаў форму беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе (фота)
![Сяргей Далідовіч паказаў форму беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/27459683_146550256044161_516194227072953140_n.jpg.webp?itok=g2x1zalh)
Сяргей Далідовіч паказаў форму беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе-2018 у Пхенчхане. На фота, якое ён змясціў на сваёй старонцы ў Facebook, відаць, што яна выканана ў чорных, чырвоных, зялёных і белых колерах. Лыжнік пажартаваў: “Зрабілі спецыяльна пад мой дыван”.
Як вядома, на Алімпійскія гульні паедуць 28 беларускіх спартсменаў. У лыжных гонках паўдзельнічаюць 7 чалавек, у тым ліку і 44-гадовы Далідовіч, які рыхтаваўся самастойна і нават збіраў на падрыхтоўку да Алімпіяды (для яго яна будзе сёмая) грошы праз інтэрнэт.