Сярэдні заробак у Мінску ў кастрычніку дасягнуў 772 долары

За студзень-кастрычнік 2013 года намінальны сярэднямесячны заробак па Мінску склаўся на ўзроўні 6 мільёнаў 509 тысяч рублёў. У тым ліку за кастрычнік — 7 мільёнаў 114 тысяч рублёў, што ў эквіваленце складае 772 долары, інфармуе БЕЛТА.



Пры гэтым у сферы грамадскага харчавання сярэдні заробак складае 4 мільёны 632 тысячы, а ў сферы фінансавай дзейнасці — больш за 10 мільёнаў рублёў, адзначыла старшыня камітэта.



У бюджэтных арганізацыях сталіцы ў студзені-кастрычніку сярэднямесячны заробак склаў 4,6 млн руб., за кастрычнік — 4,9 млн руб.



Пры гэтым у амаль 15% арганізацый заробкі трымаюцца да 3,5 млн руб., што меней за 50% ад сярэдняга заробку па Мінску. Гэта, як правіла, арганізацыі бюджэтнай сферы.



Фота — shutterstock.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі