Сям'ю брэстаўчанаў вызвалілі з грузінскай турмы (абноўлена)

Жыхары Брэста Сямён і Ірына Дзьячок выйшлі на волю па рашэнні суда, паведамляе БелаПАН. Улады Грузіі паставіліся да іх памяркоўна і таму выракам быў адзін год умоўна, апавёў Сямён Дзьячок. Спачатку іх хацелі аштрафаваць, але муж і жонка заявілі, што не маюць сродкаў.
  Іх затрымала грузінская паліцыя 2 кастрычніка, бо сужэнцы спрабавалі трапіць у Грузію праз Абхазію. Мэтай іх вандроўкі было паломніцтва па святых мясцінах Абхазіі, Грузіі, Турцыі, Сірыі і Егіпту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі