Сямікласнік з Мядзела зрабіў фальшывыя беларускія грошы

Сямікласнік з Мядзела зрабіў фальшывыя беларускія грошы

У Мядзелі вучань 7 класа мясцовай школы папаўся на фальшываманецтве. Як выявіла міліцыя, з 1 па 14 лютага хлопец зрабіў на хатнім кампутары дзве фальшывыя купюры наміналам у 50 тысяч беларускіх рублёў, дзве — па 100 тысяч і адну ў 200 тысяч беларускіх рублёў, інфармуе прэс-служба МУС.

Па месцы жыхарства юнага ўмельца зладзілі вобшук. Канфіскаваны сістэмны блок кампутара і капіравальная прылада. Да якой адказнасці могуць прыцягнуць школьніка, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі