Святлана Ціханоўская прыбыла на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы. Яна ўжо правяла сустрэчу з еўракамісарам па ўнутраных справах ЕС Ілвай Ёхансан. Абмяркоўвалася спрашчэнне візавых працэдур для беларусаў.
Запланаваная працоўная сустрэча з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Гаворка пойдзе, у прыватнасці, пра "пашпарты новай Беларусі".
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі сустрэнецца таксама з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, міністрам замежных спраў гэтай краіны Анналенай Бэрбак, новым прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павэлам.
Як піша @pozirkonline, на сустрэчы з Шольцам будзе абмеркаваная "кааліцыя ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі" і новая стратэгія ЕС па Беларусі, па якой нашу краіну прадставіць дэмакратычны рух.