Святлана Ціханоўская правядзе першую перадвыбарчую сустрэчу з мінчукамі

Святлана Ціханоўская правядзе першую перадвыбарчую сустрэчу з мінчукамі

19 ліпеня ў 17:00 у парку Дружбы народаў, што на плошчы Бангалор у Мінску, кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская ладзіць першую сустрэчу з выбарцамі. Штаб прэтэндэнткі на пасаду прэзідэнта абяцае, што на легальным пікеце выступяць і адкажуць на пытанні сама Святлана, а таксама прадстаўніцы штабу Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава

Дагэтуль у 14:00 палітыкі выступяць перад выбарцамі Дзяржынска. Сустрэча адбудзецца на вуліцы Ціхай, 11, на аўтастаянцы паміж домам і сажалкай.

Пра аб'яднанне штабоў Святланы Ціханоўскай і незарэгістраваных вылучэнцаў у прэзідэнты Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі стала вядома 16 ліпеня. Мэта аб'яднання — "змена ўлады 9 жніўня".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі