Вы тут

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры

Беларуская пісьменніца і журналістка Святлана Алексіевіч стала сёлетняй лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Яе імя абвясціла пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Сара Даніус.

Як заявіла Даніус, прэмія прысуджаная "за яе паліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці ў наш час".

Памер прэміі складае 953 тысячы долараў.

Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе. Вядомасць ёй прынёс дэбютны раман "У вайны — не жаночы твар", які з'явіўся ў 1983 годзе. Іншыя вядомыя творы пісьменніцы — "Цынкавыя хлопчыкі" (пра вайну ў Афганістане), "Чарнобыльская малітва" (пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС), "Час сэканд-хэнд".