Свіны грып, магчыма, дабраўся да Літвы, з аптэк знікаюць лекі

Свіны грып, магчыма, дабраўся да Літвы. Літовец, які вярнуўся на днях з Мексікі, звярнуўся ў лабараторыю вірусалогіі цэнтра барацьбы са СНІДам, дзе ў яго быў выяўлены грып тыпу А.  Проба была адпраўленая на экспертызу ў Лондан, бо магчыма, што гэта свіны грып, інфармуе расійскае агенцтва "Новости". Што праўда падазроны ўжо пачуваецца добра, але знаходзіцца пад назіраннем. Як паведамляюць медыкі, пакуль нічога пэўнага сказаць нельга, бо адказ з Лондану прыйдзе толькі на будучым тыдні.

Гэтая вестка падагрэла ў Літве ажаыятаж вакол лекаў супраць свінога грыпу. Дарагія (каля 30 еўра) антывірусныя прэпараты зніклі на гэтым тыдні з прылаўкаў літоўскіх апатэк у выніку панікі. Не дапамагла нават распаўсюджаная прадстаўнікамі міністэрства аховы здароўя інфармацыя, што гэтыя лекі не з'яўляюцца прафілактычнымі сродкамі і павінны ўжывацца толькі падчас хваробы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі