Вы тут

Суздальцаў — пра смерць Чэчкі: выціснулі ўсё, што трэба для інфармацыйнай вайны

Эміль Чэчка / БЕЛТА

Расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў пракаментаваў смерць у Мінску польскага дэзерціра Эміля Чэчкі (у чацвер СК РБ паведаміў, што яго знайшлі павешаным). "Яшчэ ў канцы 2021 года было зразумела, што гісторыя з Чэчкай дрэнна пахне і з'яўляецца правакацыяй, — піша Суздальцаў. — З польскага дэзерціра выціснулі ўсё, што трэба для інфармацыйнай вайны і ён стаў непатрэбны".

Польскі салдат Эміль Чэчка перабег на беларускі бок мяжы ў снежні 2021-га. У Беларусі ён зрабіў некалькі фантастычных заяваў пра забойствы соцень мігрантаў польскімі вайскоўцамі каля беларускай мяжы. Сам ён казаў, што забіў каля 200 чалавек. Абяцаў прайсці паліграф, але не давялося. Аповеды паляка шырока тыражавала беларуская прапаганда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.