Сусветны кінапракат летась паставіў рэкорд па зборах – больш за $28 млрд

Сусветны кінапракат у 2008 годзе паставіў рэкорд па касавых зборах – больш за 28 мільярдаў долараў.
Летась на сусветныя кінаэкраны было выпушчана 610 кінафільмаў.

Самым паспяховым фільмам мінулага года стаў "Цёмны рыцар", што сабраў па ўсім свеце больш за мільярд долараў. На другім месцы — "Жалезны чалавек", трэцім - "Індыяна Джонс і каралеўства крыштальнага чэрапа".

Эксперты прагназуюць, што 2009 год стане яшчэ больш паспяховым для кінаіндустрыі, бо падчас крызісу жыхары ЗША і краін Еўропы хутчэй абяруць паход у кіно, чым больш дарагія забавы.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі