Сусветная гандлёвая арганізацыя чакае тлумачэнняў ад Беларусі і Расіі

Краіны-ўдзельніцы Сусветнай гандлёвай арганізацыі "хочуць большай яснасці" ў справе ініцыятывы з скардынаваным уступленнем у СГА Беларусі, Расіі і Казахстана. Пра гэта заявіў намеснік генеральнага дырэктара гэтай арганізацыі Харша Вардхана Сінгх. "Калі паўстала гэтае пытанне, людзі папрасілі больш інфармацыі і больш яснасці наконт расійскіх ініцыятываў", — сказаў Сінгх.

РИА "Новости" нагадвае, што кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расіі і Казахстана ў чэрвені 2009 года вырашылі праінфармаваць Сусветную гандлёвую арганізацыю аб уступленні ў якасці "адзінай мытнай тэрыторыі".

У далейшым яны дамовіліся сфармаваць адзіную перамоўную групу па далучэнні да СГА, якую ачоліў дырэктар дэпартамента гандлёвых перамоваў Мінэканомразвіцця Расіі Максім Мядведкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі