Супрацоўнікі адной з аршанскіх калоній “цягнулі” грошы з вязняў

Суд Аршанскага раёна і горада Орша прысудзіў двух службовых асобаў адной з аршанскіх выпраўленчых калоній да 6 гадоў і 1 месяцу і 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі за вымагальніцтва грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў у асуджаных і чальцоў іх сем'яў. Пра гэта са спасылкай на КДБ Віцебскай вобласці піша “БелТА”. Выкарыстаючы свае службовыя паўнамоцтвы, мужчыны вымагалі грошы за афармленне дакументаў для ўмоўна-датэрміновага вызвалення. З мэтай пазапраўнага ўзбагачэння зараз ужо былымі супрацоўнікамі калоніі была адпрацаваная схема атрымання хабараў.

Злачынцы атрымлівалі грошы перакладамі і паштовымі бандэролямі. Усе паштовыя адпраўленні афармляліся на падстаўных асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі