Super Besse выпусцілі новы альбом "La Nuit *"

Super Besse выпусцілі новы альбом "La Nuit *"

13 кастрычніка гурт Super Besse прадставіў свой другі лонгплэй "La Nuit*". Кружэлка выйшла на рыжскім лэйбле "I Love You Records". Знайсці яе можна на стрымінгавых сервісах Apple Music, Spotify, Dezeer.

"Усе песні новага альбома "La Nuit *" у адрозненне ад папярэдніка аб'ядноўвае больш спакойная атмасфера, — распавядае вакаліст гурта Максім Кульша. — Агульная тэматыка песень — начныя сітуацыі, якія, думаю, будуць блізкія кожнаму. На "La Nuit *" мы пастараліся змяніць гучанне, збавілі тэмп, грунтаваліся на сінтэзатарным пачатку гурта. Запісам і звядзеннем мы займаліся самі, майстарынг для дзіджытал-версіі і для версіі на вініле быў выкананы на студыі Salt Mastering ў Нью-Ёрку". 


Мінская прэзентацыя "La Nuit*" прызначаная на 24 лістапада. Таксама дыск будзе прадстаўлены ў Латвіі, Літве, Эстоніі, Галандыі, Славеніі і Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі