Суды ў Беларусі пераходзяць на поўны аўдыё- і відэазапіс судовых працэсаў

Суды ў Беларусі пераходзяць на поўны аўдыё- і відэазапіс судовых працэсаў

Суды ў Беларусі пераходзяць на поўны аўдыё- і відэазапіс судовых працэсаў. Пра гэта 20 жніўня па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы з праваахоўнікамі заявіў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала. Паводле яго слоў, новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2020 года, інфармуе БЕЛТА.

"Я думаю, многія праблемы, якія існуюць сёння ў частцы ацэнкі, дэманстрацыі доказаў, будуць знятыя", — мяркуе Сукала. Ён перакананы, што ў нашай краіне паступова пратаколы на паперы будуць сыходзіць у мінулае. У выніку ў судах пачнуць фіксавацца даслоўныя паказанні, а значыць знікнуць заўвагі і спрэчкі па іх.

Суды ў Беларусі пераходзяць на поўны аўдыё- і відэазапіс судовых працэсаў
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі