Суд у Гаазе пачынае слуханні па пазове Украіны да Расіі

Міжнародны суд у Гаазе

Міжнародны суд у Гаазе / REUTERS

18 верасня Міжнародны суд ААН у Гаазе пачынае слуханні па пазове Украіны супраць РасІі, перадае Бі-Бі-Сі. Гэты пазоў быў пададзены Кіевам яшчэ летась, адразу пасля расійскага ўварвання.

Кіеў патрабуе прыцягнуць Маскву да адказнасці за скажэнне паняцця "генацыд" для апраўдання нападу на Украіну.

Тады Расія заяўляла, быццам спрабуе прадухіліць генацыд на ўсходзе Украіны. Кіеў падкрэслівае, што Канвенцыя ААН 1948 года аб генацыдзе не дапускае ўварвання з мэтай яго прадухілення. У сваю чаргу Расія сцвярджае, што Міжнародны суд ААН не мае юрысдыкцыі ў гэтай справе, бо Канвенцыя аб генацыдзе не рэгулюе ўжыванне сілы паміж дзяржавамі.

З 18 па 27 верасня адбудуцца публічныя слуханні папярэдніх пярэчанняў, выстаўленых Расіяй. Яны разбітыя на два этапы: 18 і 25 верасня будзе выступаць Расія, а 19 і 27 верасня — Украіна.

У працэсе ўдзельнічаюць не толькі Украіна і Расія, але і яшчэ 32 краіны-чальцы ААН, у тым ліку Германія, Аўстрыя, Славакія, Чэхія, Бельгія, Эстонія, Фінляндыя, Ірландыя, Аўстрыя, Люксембург, Швецыя, Балгарыя, Канада і Аўстралія. Прадстаўнікі гэтых дзяржаў таксама выступяць падчас слуханняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі