Суд дазволіў Мадоне ўдачарыць дзяўчынку з Малаві

Апеляцыйны суд Малаві дазволіў спявачцы Мадоне ўдачарыць чатырохгадовую сірату Мерсі Джэймс.  Суддзі назвалі састарэлымі правілы, паводле якіх будучыя бацькі павінны пражыць у Малаві не менш за 18 месяцаў, перадае The Sun.

Нагадаем, дагэтуль удачарыць дзяўчынку Мадоне забаранялі, аднак яна падала апеляцыю.

Цяпер спявачка выхоўвае траіх дзяцей: малавійскага хлопчыка Дэвіда Банду, родных па крыві сына Рока і дачку Лурдэс. Акрамя таго, па інфармацыі СМІ, спявачка мае намер усынавіць яшчэ аднаго дзіцяці з Афрыкі.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі