Вы тут

Суд адмяніў штраф журналістцы з Гродна "за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі"

Ірына Новік / hrodna.life

Гродзенскі абласны суд адмяніў штраф, вынесены журналістцы сайта hrodna.life Ірыне Новік, і накіраваў справу на новы разгляд. 

Раней Ленінскі суд Гродна асудзіў журналістку за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. "Пастанову суддзі нельга прызнаць законнай, яна падлягае адмене, а справа — накіраванню на новы разгляд",працытавала Новік ліст за подпісам суддзі Гродзенскага абласнога суда Віктара Сянько.

Ірыну Новік затрымалі 1 чэрвеня. 3 чэрвеня яе асудзілі на 25 базавых велічыняў (725 рублёў) па адміністратыўнай справе. Да суда е трымалі ў ІЧУ, дзе забаранялі сядзець удзень, там яна нічога не ела.

Па гэтай жа справе рэдакцыі пазней прысудзілі максімальна магчымы штраф — 14 500 рублёў.

Новік абскардзіла рашэнне суда, заявіўшы, што суддзя парушыў яе права на абарону: на працэс не запрасілі адвакатку. Суддзя абласнога суда пагадзіўся, што гэта істотнае парушэнне нормаў Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Наконт новага суда Новік ілюзій не мае: "Я амаль упэўнена, што ён/яна вынесе той самы прысуд і дасць той самы штраф. Але трымаючыся ўсіх патрэбных фармальнасцяў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.