Студэнтак вербавалі ў прастытуткі пад выглядам фітнэс-інструктарак

Мінскія міліцыянты паведамілі падрабязнасці пра дзейнасць падпольных публічных дамоў, якія дзейнічалі пад выглядам двух салонаў і школы эратычнага масажу. Іх дзейнасць вялася з лістапада 2014 года, адзначае БЕЛТА.

Арганізатары давалі ў інтэрнэце абвесткі пра вакансіі фітнэс-інструктара або майстра па масажу. Ім прапаноўвалі і платнае навучанне — 100 долараў за курс. Адгукаліся пераважна дзяўчаты-студэнткі, у большасці — прыезджыя.

Арганізатары разлічвалі, што заплаціўшы значную ​​суму, дзяўчына абавязкова пойдзе да іх працаваць. Фатаздымкі дзяўчат размяшчалі ў інтэрнэце, там жа пазначаліся кантакты інтым-салонаў. За аказанне паслуг "супрацоўніца" аддавала працадаўцу 50% ад заробленай сумы.

Міліцыянты кажуць, што выявілі некалькі дзяўчат, уцягнутых у занятак прастытуцыяй, але шукаюць і іншых.

Раней паведамлялася, што ў Мінску затрымалі траіх падазраваных у арганізацыі інтым-паслуг. Публічныя дамы дзейнічалі пад выглядам студыі па навучанні тэхніцы эратычнага масажу "Сіямскі кот" і двух салонаў эратычнага масажу — "Эйфарыя" і "Блэк энд уайт". Арганізаваў гэта бізнэс 33-гадовы ўраджэнец Украіны, яго саўдзельнікамі былі грамадзяне Беларусі — 28-гадовая жанчына і 22-гадовы мужчына. На іх пачалі крымінальныя справы.

Фота — omvesti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі