Студэнт-расіянін павесіўся ў інтэрнаце БДУ ў Мінску

20-гадовага расіяніна, які вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, знайшлі павешаным у ванным пакоі ў інтэрнаце N2 у Мінску. Пракуратура Ленінскага раёна сталіцы пачала праверку па факце смерці студэнта філалагічнага факультэта БДУ, як паведаміў "Інтэрфакс".

З паказанняў суседа па пакоі, сакурсніка, пацярпелы раней выказваў думкі пра самагубства, казаў, што яму надакучылі праблемы з навучаннем і грашыма.