Стаўка ўтылізацыйнага збору ў Беларусі вырасла адразу ў восем разоў

Стаўка ўтылізацыйнага збору ў Беларусі вырасла адразу ў восем разоў

Пастановай №74 ад 30 студзеня 2016 года Саўмін павялічыў памеры ставак утылізацыйнага збору на аўтамабілі.

Як інфармуе БЕЛТА, памер ставак утылізацыйнага збору для юрыдычных асобаў павялічыўся ў 1,65 раза, для фізічных асобаў — у 8,25 раза. Паведамляецца, што гэтая мера павінна ўрэгуляваць увоз транспартных сродкаў з дзяржаў — чальцоў ЕАЭС.

Паведамляецца, што пастанова Саўміна №74 удакладняе і спрашчае дзейнае заканадаўства, звязанае з выплатай утылізацыйнага збору. У прыватнасці, памер утылізацыйнага збору паказваецца ў беларускіх рублях.

У пастанове ўдакладняецца механізм прымянення ставак утылізацыйнага збору да транспарту, што ўвозіцца з тэрыторыі дзяржаваў — чальцоў Мытнага саюза (Еўразійскага эканамічнага саюза). Гэта зроблена ў сувязі з тым, што на беларуска-расійскай мяжы няма мытнага кантролю. Новая мера павінна дапамагчы эканамічным інтарэсам фізічных асоб і дылерскіх цэнтраў Беларусі пры набыцці транспарту, які ўвозіцца з Расіі. Таксама гэтая мера павінна скараціць прыхаваны адток валюты за мяжу.

Пастанова набывае моц з 4 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі