Стаўка рэфінансавання знізілася да 12 адсоткаў гадавых

Стаўка рэфінансавання знізілася да 12 адсоткаў гадавых

З 19 ліпеня ў Беларусі знізілася стаўка рэфінансавання з 13 да 12 адсоткаў гадавых. Таксама панізіліся і стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў — з 15 да 14 адсоткаў гадавых. Адпаведнае рашэнне праўленне Нацыянальнага банка прыняло напрыканцы чэрвеня 2017 года. 

Як адзначаюць у галоўным банку краіны, інфляцыя ў Беларусі захоўваецца на нізкім узроўні. На ўнутраным валютным рынку захоўваецца чыстая прапанова замежнай валюты, што станоўча ўплывае на ўзровень золатавалютных рэзерваў і забяспечвае стабільнасць абменнага курсу беларускага рубля.

Ад пачатку года гэта ўжо шостае зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў нашай краіне. З 18 студзеня яна знізілася з 18% да 17% гадавых, з 15 лютага — да 16%, з 15 сакавіка — да 15%, з 19 красавіка — да 14%, з 14 чэрвеня — да 13%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі