Вы тут

Названы ўладальнік прэміі за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі

Андрэй Хадановіч / Еўрарадыё

Стаў вядомы ўладальнік прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 года. Гэта — паэт Андрэй Хадановіч, аўтар кнігі "Школа травы". Ён атрымаў 4000 рублёў.

Прэмію заснавалі Беларускі ПЭН-цэнтр, Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Сёлета на яе таксама прэтэндавалі кнігі Дануты Бічэль-Загнетавай "Гускі вяртаюцца" і Вольгі Гапеевай "Чорныя макі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.