Вы тут

Стаў вядомы склад жаночай зборнай Беларусі па біятлоне на індывідуальную гонку

Ірына Крыўко / БЕЛТА

Стаў вядомы склад жаночай зборнай Беларусі па біятлоне на індывідуальную гонку на чэмпіянаце свету ў Эстэрсундзе. У ёй возьмуць удзел Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ірына і Алена Кручынкіны. Гонка пачнецца ў аўторак, 12 сакавіка, у 17:30. Жывая трансляцыя — на "Беларусь 5".

Крыўко на дыстанцыю пойдзе першай, Алімбекава ў спісе 6-я, Ірына Кручынкіна — 43-я, яе сястра Алена — 77-я.