Вы тут

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі па біятлоне, якая паехала на збор у Італію

IBU

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі па біятлоне, якая 1 жніўня паехала на вучэбна-трэніровачны збор у Італію. У жаночай камандзе — Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына і Алена Кручынкіны, у мужчынскай — Раман Елётнаў, Сяргей Бачарнікаў, Антон Смольскі, Максім Верабей, Віктар Крыўко, Дзмітрый Лазоўскі і Мікіта Лабастаў. Як вядома, сёлета аб'явіў пра завяршэнне спартыўнай кар'еры Уладзімір Чапелін.

Спартсмены будуць трэніравацца ў Антхольцы да 21 жніўня, інфармуе belarusbiathlon. 23 жніўня ў Раўбічах пад Мінскам стартуе чэмпіянат свету па летнім біятлоне.