Стаў вядомы склад футбольнай зборнай Беларусі, які згуляе з немцамі

Бернд Штанге, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболе, назваў імёны 26 футбалістаў, якія будуць рыхтавацца да таварыскага матчу са зборнай Нямеччыны. Нагадаем, гульня пройдзе 27 траўня ў Кайзерслаўтэрне.
На вучэбна-трэніровачны збор выклікаюцца: варатары - Антон Амельчанка ("Москва", Расія), Васіль Хамутоўскі (“Карл Цэйс”, Нямеччына), Сяргей Вяромка;

палявыя гульцы - Ігар Шытаў ("Тарпеда", Жодзіна), Ягор Філіпенка ("Спартак", Масква, Расія), Раман Кірэнкін ("Тарпеда", Жодзіна), Кірыл Паўлючак (“Дынама”, Мінск), Арцём Радзькоў ("Хімкі", Расія), Аляксандр Глеб (“Арсенал”, Англія), Павел Пласконны ("Паніёніс", Грэцыя), Антон Пуціла (“Гамбург”, Нямеччына), Дзмітрый Лянцэвіч (“Багеміанс”, Прага), Аляксандр Кульчы, Сяргей Амельянчук, (абодва - “Растоў”, Расія), Арцём Чалядзінскі, Мікалай Кашэўскі (абодва - "Металург", Запарожжа, Украіна), Цімафей Калачоў ("Крылья Советов", Расія), Уладзімір Карыцька ("Чарнаморац", Украіна), Максім Рамашчанка ("Бурсаспор", Турцыя), Аляксандр Паўлаў (“Днепр”, Магілёў), Вячаслаў Глеб, Арцём Канцавы (абодва - МТЗ-РІПА, Мінск), Віталь Булыга ("Луч-Энергия", Расія), Андрэй Чухлей ("Дынама", Мінск), Сяргей Карніленка (“Днепр”, Украіна), Віталь Радзівонаў (БАТЭ, Барысаў).

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі