Вы тут

"Стартапніца": Trainer, які дапамагае схуднець да лета

Фота: bel.biz

Разнастайных фітнес-трэкераў і прыкладанняў для здаровага ладу жыцця сёння вельмі шмат. Што прымушае распрацоўнікаў ствараць усё новыя і новыя прадукты? На што яны разлічваюць?

Госць сённяшняй "Стартапніцы" — Валянцін Завадскі, фаундар праекта Trainer. "Мы робім дадатак, які замяняе або дапаўняе фітнес-трэнера ў зале. Ён дазваляе кантраляваць правільнасць выканання практыкаванняў, колькасць паўтораў", — тлумачыць ён сутнасць свайго прадукта.

Прататып "Трэнера" ​​зрабілі за пяць месяцаў. Як гэта працуе, і як распрацоўшчыкі стартапа шукаюць месца пад сонцам? Пагаворым у "Стартапніцы", сумесным праекце Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх беларускіх прадпрымальнікаў і смелых інвестараў, якія ўкладаюць у іх грошы.

Дапамагала нам рэдактар ​​BEL.BIZ Юлія Няхай.