Вы тут

“Стартапніца”: Сяргей Лепчанкаў і яго стартап Give Away

Give Away на Venture Day 2019

Групы "Аддам дарам" з'явіліся ў сацсетках некалькі гадоў таму. Іх прызначэнне простае: звязаць тых, у каго ёсць непатрэбная рэч, з тымі, хто гатовы забраць гэтую рэч і даць ёй другое жыццё. У адзін момант адміністратар гэтых груп Сяргей Лепчанкаў зразумеў, што з іх можа вырасці стартап — і вырасціў яго!

11 красавіка Give Away стаў адным з двух пераможцаў Venture Day Minsk. А сёння Сяргей Лепчанкаў прыйшоў на "Стартапніцу" — сумесны праект Еўрарадыё і сайта BEL.BIZ аб дзёрзкіх беларускіх прадпрымальніках і смелых інвестарах, якія ўкладаюць у іх грошы.

Падчас гутаркі дапамагала нам рэдактар ​​BEL.BIZ Юлія Няхай.