Сталічны зачэпер "асядлаў" тралейбус (фота)

Сталічны зачэпер "асядлаў" тралейбус (фота)

У Мінску на вуліцы Янкі Лучыны падлетак пракаціўся "зайцам" на лесвіцы ззаду тралейбуса. Відавочцай здарэння стала карэспандэнтка агенцтва "Мінск-Навіны".

Хлопец павіс на жалезнай лесвіцы, пры гэтым ён круціў галавой у розныя бакі і перабіраў нагамі, уладкоўваючыся зручней.

На святлафоры тралейбус прытармазіў, а юны "зачэпер" саскочыў ледзь не пад колы аўтамабіля, які ехаў следам. 

У міліцыі кажуць, што "зачэперу" пагражае адміністрацыйная адказнасць за дробнае хуліганства, калі яму ўжо ёсць 14 гадоў. Калі хлопец непаўналетні, то яго бацькоў могуць аштрафаваць за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей — ад 245 да 490 рублёў (ад 10 да 20 базавых велічыняў).

Сталічны зачэпер "асядлаў" тралейбус (фота)
Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі