Кошты білетаў на хатнія матчы футбольнай зборнай Беларусі

Пакеты адразу на два матчы — ад 70 да 180 тысяч рублёў, інфармуе сайт Федэрацыі футбола. Матчы адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы 2016 года пройдуць на “Барысаў-Арэне”. 9 кастрычніка беларусы згуляюць са зборнай Украіны, 12 кастрычніка — супраць каманды Славакіі. Стартуе продаж квіткоў 15 верасня. Набыць іх можна ў касах "Барысаў-Арэны", а таксама ў пунктах продажу кампаніі TicketPro.

Нагадаем, футбольная зборная Беларусі стартавала ў адборы на Еўра-2016 з гасцявой нічыёй 1:1 з Люксембургам.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі