Стала вядома, у колькі абыйдзецца рамонт моста на МКАД

Стала вядома, у колькі абыйдзецца рамонт моста на МКАД

Рамонт моста на скрыжаванні МКАД і Ігуменскага тракту будзе каштаваць 4-5 мільёнаў рублёў (2-2,5 мільёна долараў). Пра гэта агенцтву "Мінск-навіны" паведаміў дырэктар УП "Гараўтамост" Валерый Уласевіч.

Як паведамлялася раней, 1 жніўня на развязцы на Мінскай кальцавой аўтадарозе прасеў асфальт: лопнула адна з бэлек моста. Па словах спецыялістаў, прычына была ў памылках пры рэканструкцыі моста ў 2001 годзе. Пасля стварэння аварыйнай сітуацыі аўтамабільны рух на мосце і пад ім быў перакрыты.

Актыўныя праца па аднаўленні моста пачаліся 6 жніўня. "Да 1 кастрычніка плануецца дэмантаваць і замяніць усю ўнутраную частку збудавання, у якую ўваходзіць сем бэлек. Арыенціровачны кошт работ — 4-5 млн рублёў. Сродкі будуць вылучаныя з гарадскога бюджэту", — паведаміў Уласевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі