Вы тут

Стала вядома саперніца Арыны Сабаленка на старце алімпійскага турніру

Арына Сабаленка / Reuters

Па выніках лёсавання стала вядома саперніца Арыны Сабаленка на старце алімпійскага турніру. Гэта — Магда Лінэт з Польшчы, 45-я ракетка свету. Турнір стартуе 24 ліпеня.

Наступная саперніца — пераможца пары Каралін Гарсія (73, Францыя) / Дона Векіч (47, Харватыя).

Сабаленка на сённяшні дзень з'яўляецца 3-й ракеткай свету. Яна адзіная беларуская тэнісістка на Алімпійскіх Гульнях у Токіа. Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч ад удзелу ў іх адмовіліся.

24 ліпеня Ілля Івашка (66) сустрэнецца з французам Гаэлем Монфісам (18), Ягор Герасімаў (79) — з Жылем Сімонам (102), таксама прадстаўніком Францыі. У парным разрадзе беларусы пачнуць турнір з сустрэчы супраць Маркуса Даніэля і Майкла Вінуса з Новай Зеландыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.