Стала вядома, калі з'явіцца новая песня The Beatles

"Апошняя" песня The Beatles

"Апошняя" песня The Beatles / thebeatles.com

Новая песня The Beatles з'явіцца 2 лістапада. У аснове "Now and Then" ляжыць хатні запіс Джона Ленана 1978 года, на якім ён спявае пад акампанемент фартэпіяна.

Голас Ленана аддзялілі ад інструмента пры дапамозе штучнага інтэлекту. Гэта дазволіла іншым удзельнікам гурта дазапісаць трэк.

Пол Макартні і Рынга Стар называлі гэты рэліз "апошняй" песняй The Beatles.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі