Вы тут

Стала вядома, калі запрацуюць кінатэатры Мінска

Кінатэатр "Дом кіно" ў Мінску / kino.bycard.by

Усе кінатэатры сталіцы запрацуюць да верасня, лічыць дырэктар "Мінсккінавідэапракату" Павел Скалабан. Відэа з яго прагнозам з'явілася на Telegram-канале "Священный Белавуд".

Па прагнозах Скалабана, мінскі глядач пачне вяртацца ў кінатэатры напрыканцы чэрвеня — на пачатку ліпеня. Далей усё будзе залежаць ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі і ад выхаду новых рэлізаў на сусветны кінарынак. 

"Працэс вяртання гледача не будзе аднамаментным — гэта будзе сапраўды працэс. Мы разлічваем, што к верасню запрацуем усімі кінатэатрамі", — падзяліўся сваім меркаваннем Скалабан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.