Вы тут

У Мінску застаўся працаваць толькі кінатэатр "Беларусь"

Зала кінатэатра "Беларусь" у Мінску / kino.bycard.by

Мінскі "Кінавідэапракат" зачыніў усе кінатэатры, акрамя шматзальнага кінатэатра "Беларусь", паведамляецца на яго сайце. 

Прычынай называюцца перанос быйных кінарэлізаў, эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне і спад глядацкай актыўнасці. "Галоўнае для сеткі кінатэатраў "КіноМінска" — бяспека нашых гледачоў!" — запэўніваюць у "Кінавідэапракце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.