Стала дакладна вядома, калі Вікторыя Азаранка вернецца на корт

Стала дакладна вядома, калі Вікторыя Азаранка вернецца на корт

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прыме ўдзел у турніры "Mallorca Open". Пра гэта арганізатары спаборніцтва паведамілі на афіцыйнай старонцы ў Твітары. 

Былая першая ракетка свету не выступала на спаборніцтвах год у сувязі з нараджэннем сына. 

Як адзначае "Прессбол", турнір на Маёрцы пройдзе з 18 па 25 чэрвеня. Для Азаранкі ён стане першым этапам падрыхтоўкі да "Уімблдона".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі